Кадр з відэатрансляцыі
Кадр з відэатрансляцыі

Расія ўхваляе паляпшэнне адносінаў «нашых беларускіх сяброў» з заходнімі партнёрамі. Пра гэта амбасадар Расіі ў Мінску Аляксандр Сурыкаў заявіў падчас прэс-канферэнцыі 8 чэрвеня, перадае Еўрарадыё.

Дыпламат адзначыў, што Расія лічыць Беларусь суверэннай дзяржавай, якая вядзе сваю замежную палітыку. Разам з тым расійскі бок цэніць тое, што афіцыйны Мінск падтрымлівае яго на міжнароднай арэне.