Фота з сайта nn.by
Фота з сайта nn.by

На 29 чэрвеня запланаванае адкрыццё мемарыяла ахвярам нацызму ў вёсцы Трасцянец пад Мінскам. Чакаецца, што жалобную цырымонію наведаюць прэзідэнты Аўстрыі, Нямеччыны, Ізраіля, Польшчы, Чэхіі, перадае Радыё Свабода.

Пра гэта стала вядома падчас прэзентацыі 7 чэрвеня ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі інфармацыйна-дакументальнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць». Арганізатары імпрэзы — Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр, Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Іаганеса Раў, фонд «Мемарыял памяці забітых яўрэяў Еўропы», Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

«Пацверджаны ўдзел дзейнага аўстрыйскага прэзыдэнта Аляксандра Ван дэр Бэлена і былога прэзыдэнта Хайнца Фішара — сваякі ягонай жонкі загінулі менавіта ў Трасцянцы, — сказалі Свабодзе ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры. — Што тычыцца прыезду нямецкага прэзідэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера, яшчэ раней праз дыпламатычныя каналы была ўзгодненая дата 29 чэрвеня, чакаецца канчатковае пацьверджанне».

Апроч таго, афіцыйныя запрашэньні накіраваныя прэзідэнтам Ізраіля, Польшчы, Чэхіі, пра канчатковае рашэнне Мінск яшчэ не праінфармаваны.

Цырымонія пачнецца 29 чэрвеня а 12-й гадзіне.