Фото: БЕЛТА
Фото: БЕЛТА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кітай для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае  БЕЛТА.

Як расказалі ў прэс-службе прэзідэнта, на саміце, які пройдзе ў горадзе Цындаа, Аляксандр Лукашэнка прадставіць пазіцыю і прапановы Беларусі адносна развіцця гэтай арганізацыі, рэалізацыі новых напрамкаў супрацоўніцтва паміж краінамі — членамі ШАС, умацавання бяспекі ў Еўразійскім рэгіёне.

Прэзідэнт таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў — удзельніц саміту. У іх ліку перагаворы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Асноўная ўвага на сустрэчы будзе ўдзелена ўмацаванню супрацоўніцтва ў палітычнай сферы, рэалізацыі існуючых і прапрацоўцы новых праектаў, паглыбленню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.