Фота: nn.by

Паводле сацыялагічных апытанняў, праведзеных амерыканскім Інстытутам Гэлапа, у апошнія гады расійскія тэлеканалы ў нас, у Беларусі, больш папулярныя, чым свае,
нацыянальныя.

І яшчэ. Беларускае агенцтва Vondel/Hepta апублікавала дадзеныя даследавання, падчас якога вывучаліся перавагі моладзі Беларусі. З іх вынікае, што сярод вядомых людзей, якіх моладзь лічыць паспяховымі, Уладзімір Пуцін заняў
пятае месца, а вось Аляксандр Лукашэнка не трапіў у першую дзясятку.

Давяраць ці не давяраць гэлапаўскім сацыёлагам – гэта ўжо справа кожнага з нас. Але факт застаецца фактам: расійскія тэлеканалы штодзённа апавядаюць беларусам пра
моцнага лідара Уладзіміра Пуціна. Значная частка беларускага насельніцтва бачыць свет скрозь расійскую тэлевізійную прызму, лічыць, што «Крым – наш», Расія – галоўная апора сіл дабра, падтрымлівае ідэю імперскага рэваншу.

Да таго ж шмат беларусаў (некалькі соцень тысяч) працуюць у Расіі, бо ў Беларусі няма добрай працы. І яны вяртаюцца адтуль перакананымі пуціністамі.

Актыўна працуюць у Беларусі прарасійскія арганізацыі ад казакоў да арганізацыі “Русь молодая”. Сваю сілу яны прадэманстравалі 9 мая на Дзень Перамогі. Пад брэндам “Несмяротны полк” па галоўным праспекце Мінска прайшло шэсце прарасійскіх сіл колькасцю 1,5 тысячы чалавек. Там прысутнічала адпаведная атрыбутыка. Георгіеўскія стужкі – гэта кветачкі. Моладзь ішла з майкамі «Армия России», «Донецкая Народная Республика», «Вежливые люди», з расійскім гербам. У гэтым шэсці бралі ўдзел людзі нават з прыўладных структур…

Калонку Валерыя Карбалевіча чытайце ў газеце “Народная Воля” за 8 чэрвеня