Фота: abff.by
Фота: abff.by

6 чэрвеня ў Брэсце прайшоў таварыскі матч паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Венгрыі. Ён скончыўся ўнічыю — 1:1, паведамляе Еўрарадыё.

Лік адкрыў на 25-й хвіліне гульні Антон Сарока, але ўжо праз дзве хіліны прадстаўнік гасцей Роланд Варга выраўняў раўнавагу.

Хаця другі тайм прайшоў у напружанай барацьбе, аднак гол забіць не змагла ніводная каманда.

Наступны таварыскі матч беларуская зборная правядзе 9 чэрвеня ў гасцях у зборнай Фінляндыі.