Фота з сайта citydog.by
Фота з сайта citydog.by

Партугальская кампанія Sidul выпусціла пакуначкі цукру з малюнкамі вядомай мінскай мастачкі і ілюстратаркі Волі Кузьміч.

— Я люблю персанажную ілюстрацыю, ажыўляю фрукты, і нават фен можа мець эмоцыі. Герояў з ілюстрацый, якія выйшлі на партугальскім цукры, я распрацавала 2 — 3 гады таму для асабістага праекта. Але яны таксама атрымалі камерцыйны поспех, таму новыя сюжэты з імі працягваю маляваць і цяпер, — расказала Воля.

Малюнкі мастачкі з Мінска з'явіліся на партугальскім цукры

Мастачка кажа, Sidul купіла ліцэнзію на выкарыстанне гэтых малюнкаў, але сама ілюстратарка не ведала, на якім менавіта прадукце яны з’явяцца. У Партугаліі ўпакоўкі з цукрам Sidul распаўсюджвае ў кавярнях, так яны сталі вельмі папулярнымі. Мастачцы пішуць яе мясцовыя сябры, што даўно прывозяць з Партугаліі гэтыя пакуначкі як сувеніры, але не ведалі, што малюнкі зрабіла беларуска, піша citydog.by.