Фота: БЕЛТА
Фота: БЕЛТА

Міністэрства транспарту і камунікацый лічыць неабходным адвязаць выплату дарожнага збору ад працэдуры праходжання дзяржтэхагляду. Такое меркаванне  выказаў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, паведамляе БЕЛТА.

«Наша пазіцыя — адвязаць выплату пошліны ад праходжання працэдуры тэхнічнага агляду. Пакуль у існуючых праектах на гэты момант яна падтрымліваецца», — паведаміў міністр, адказваючы на пытанне аб дакуменце, што распрацоўваецца, па змяненні механізму вылаты гэтага збору.

Ён адзначыў, што распрацоўшчыкам гэтага дакумента з’яўляецца Міністэрства фінансаў. «Якім будзе канчатковы варыянт — пакажа час. Думаю, на працягу трэцяга квартала з’явіцца яснасць, каб з 1 студзеня 2019 года сістэма змянілася», — дадаў Анатоль Сівак.

Паводле слоў кіраўніка Мінтранса, у сітуацыі, калі многія грамадзяне або ІП займаюцца абслугоўваннем свайго аўтамабіля самастойна, тэхагляд вельмі важны як працэдура, якая павінна кантраляваць працэс такога рамонту. Таму пацвердзіць здавальняючы тэхнічны стан транспартных сродкаў можна толькі пры дапамозе якаснай дыягностыкі. «Нам трэба зрабіць усё, каб ігнаравання тэхагляду не было, а ў разуменні любога грамадзяніна патрабаванне заканадаўства ў гэтай частцы было абавязковай працэдурай», — канстатаваў ён.