У старых беларускіх інтэлігентаў было ва ўжытку адно надзвычай ёмкае вызначэнне — шляхотны. Так гаварылася пра чалавека высокай годнасці, праніклівага розуму, з моцнай нацыянальнай сарцавінай, якую не маглі падтачыць самыя ўедлівыя шашалі. Такім шляхотным беларусам  мне заўсёды бачыўся Арсень Ліс — доктар філалогіі, этнограф, мастацтвазнавец, фалькларыст, найлепшы спецыяліст па гісторыі і культуры Заходняй Беларусі. Ён быў чалавекам-энцыклапедыяй, заходнебеларускія рэаліі ведаў у падрабязнасцях і шчодра дзяліўся сваімі ведамі з маладзейшымі даследчыкамі.

Здабываў Арсень Сяргеевіч матэрыялы для сваіх кніг не толькі з архіваў (пераважна вільнюскіх), але і з першакрыніц — ад непасрэдных удзельнікаў гістарычных падзей. Не азіраючыся на тое, што многія з іх, вярнуўшыся з лагераў і высылак, жылі пад наглядам спецслужбаў. Скажам, неяк наведаў у Гродне Браніслава Ржэўскага — былога інстытуцкага выкладчыка, асуджанага «за нацыяналізм» ужо ў паслясталінскія часы. Наколькі рызыкоўным быў той візіт, сведчыць і пазнейшы ўспамін Ліса пра тое, як яго тады цэлы дзень суправаджалі па гродзенскіх вуліцах двое віжоў…

Поўны тэкст калонкі МІХАСЯ СКОБЛЫ чытайце ў газеце «Народная Воля» за 5 чэрвеня