Алесь Пушкін: “Больш за ўсё на свеце я шаную ўласную свабоду…”

171

У адкрытай месяц таму прыватнай арт-галерэі “Водар” у вёсцы Гумны Крупскага раёна Алесь Пушкін пачуваўся гаспадаром. Як-ніяк першая экспазіцыя фарміравалася пад яго кіраўніцтвам і апекай, ды і ўласных прац мастак для землякоў не пашкадаваў – прывёз і выставіў ажно 28. Таму заслужана вёў рэй падчас урачыстага адкрыцця – прадстаўляў прысутных калег-мастакоў, прыгадваў добрым словам адсутных. А калі схлынуў тлум, мы няспешна пагутарылі з Алесем і пра мастацтва, і пра палітыку, і пра дзве вайны, на якіх яму давялося пабываць з аўтаматам і пэндзлем у руках.

– Алесь, арт-галерэя “Водар” адкрылася ў прылясной вёсачцы Гумны на сядзібе фермера Васіля Баравулі. Гэта твой сябра?

– Васіль Адамавіч Баравуля – наш мясцовы крупскі бізнесмен. Мы даўно сябруем. І калі ён працягнуў руку на супрацоўніцтва, я не мог яе не паціснуць. У мяне на гарышчы захоўвалася вялікая калекцыя жывапісу, што засталася пасля закрыцця першай прыватнай галерэі сучаснага мастацтва ў Віцебску (дзейнічала ў 1993–1997 гадах). Цяпер тая калекцыя выстаўлена ў трох залах арт-галерэі ў Гумнах, гаспадыня якога – Вольга Васільеўна Баравуля, дачка прадпрымальніка.

– А ці не лепш было б адкрыць падобную галерэю ў Крупках? Да тых Гумнаў не кожны ж даедзе.

– У Крупках галерэя ёсць – дзяржаўная, яна дзейнічае з 2005 года. Памятаю, прыехала да мяне загадчыца аддзела культуры Крупскага райвыканкама Людміла Кукарцава і прапанавала мне заняць адну з залаў у той галерэі. Я тут жа выставіў умову: ніякай цэнзуры, афармленне на беларускай мове, адразу выстаўляю дзевяць прац, у тым ліку партрэт бацькі, партрэт Васіля Быкава, карціну “Расійскія боты”… І Кукарцава адказала: “К сожалению, отдел культуры не может пойти на предложенные вами условия”. Тады мой тата ўздыхнуў: “Сынок, відаць, не дажыву я да афіцыйнага прызнання цябе ў Крупках”. Так і сталася – тата памёр, а я да гэтай пары афіцыйна не прызнаны ў Крупках, маіх прац у тамтэйшай дзяржаўнай галерэі няма. Толькі ў прыватнай галерэі “Водар” я прадстаўлены на сваёй радзіме.

“Хата ў Бабры была куплена за першы царкоўны ганарар”

– Да цябе ў мястэчка Бобр усё роўна прыязджае шмат людзей. А ці не спрабаваў ты зрабіць нейкую выставачную залу ў Бабры?

– Спрабаваў. Летась падаваў заяву ў Крупскі райвыканкам, каб мне здалі ў арэнду ці прадалі дом у Бабры, які даўно стаіць без гаспадара. Мне адмовілі – маўляў, я не юрыдычная асоба. Так што свае творы я пакуль выстаўляю ў майстэрні, ваджу туды ўсіх зацікаўленых. Ну, і ў хаце на ўсіх сценах вісяць карціны, хоць цеснаватая яна ў мяне. Затое ў Гумнах – ажно тры прасторныя залы, проста цуд. Там толькі маіх прац ажно дваццаць восем…

Поўны тэкст інтэрв’ю чытайце у газеце “Народная Воля” за 1 чэрвеня

Поделиться: