Чаму ў Беларусі не адмяняецца смяротнае пакаранне…

155

29 мая стала вядома пра выкананне смяротнага пакарання адносна двух беларускіх грамадзян: Віктара Лётава і Аляксея Міхалені. Парламенцкая асамблея Савета Еўропы, як звычайна, выступіла з пратэстам.

Як вядома, Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе існуе смяротнае пакаранне. Чаму беларускае кіраўніцтва ўпарта адмаўляецца нават ад увядзення мараторыя на такое пакаранне? Усё, мне здаецца, упіраецца ў пазіцыю Аляксандра Лукашэнкі і яго бліжэйшага атачэння. А яна тлумачыцца некалькімі чыннікамі.

Найперш у нас многімі смяротнае пакаранне разглядаецца як пытанне паўнаты і сакральнасці ўлады. Паводле такога ўяўлення паўнаўладны ўладар павінен мець права караць ці мілаваць, уладарыць над жыццём і смерцю сваіх падданых. Паўната ўлады не прадугледжвае нейкіх абмежаванняў. А Еўропа імкнецца такія абмежаванні ўнесці…

Поўны тэкст чытайце у газеце за 1 чэрвеня