Фота з сайта mediakritika.by
Фота з сайта mediakritika.by

Таварыства беларускай школы запрашае на прэзэнтацыю сваіх новых кніг.

Глабальныя праблемы чалавецтва: нарысы эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі сучаснасці – аўтар Павел Церашковіч

У кнізе разглядаецца шырокі спектр праблем, вырашэнне якіх патрабуе калектыўных намаганняў на міжнародным, наднацыянальным узроўні. Аналізуюцца найважнейшыя тэндэнцыі эканамічнага і сацыяльнага развіцця сучаснага свету, актуальны стан геаэкалагічных параметраў геаграфічнай абалонкі. Найбольш вострыя праблемы сучаснасці: узмацненне сацыяльнай няроўнасці, дэфіцыт харчавання, незбалансаванасць дэмаграфічнага развіцця, разгледжанываў заемасувязі з глабальным і экалагічнымі выклікамі, уключаючы парніковы эфект,  недахоп прэснай вады,  перспектывы вычарпання найважнейшых выкапнёвых рэсурсаў.

Спецыяльныя раздзелы прысвечаны фарміраванню стратэгій устойлівага развіцця і рацыянальнага прыродакарыстання. Асабліваяўвага надаецца месцу Беларусі ў глабальных працэсах і выкліках.

Кніга прызначаная для шырокага кола чытачоў, усіх, каго цікавіць, што чакае свет і нашу краіну ў бліжэйшай перспектыве.

“Словы і вобразы” – аўтар Лявон Баршчэўскі

На падставе аналізу канкрэтных твораў розных часоў і народаў разглядаюцца найважнейшыя этапы станаўлення літаратуры і мастацтва – ад старажытнасці да канца эпохі Адраджэння. Беларуская літаратурна-мастацкая традыцыя паказваецца як нацыянальнае праяўленне агульнаеўрапейскага культурніцкага руху. У кнізе даецца вызначэнне значнай колькасці найважнейшых тэрмінаў і паняццяў мастацтва і літаратуразнаўства, філасофіі культуры і некаторых сумежных галін ведаў.

Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і тэорыі літаратуры і мастацтва.

“Беларускі фальклор” – аўтар Алесь Лозка

Выданне ў сістэматызаваным выглядзе падае асноўныя звесткі пра беларускі фальклор, яго жанры і віды (замовы, народны каляндар, каляндарна-абрадавую, сямейна-абрадавую і пазаабрадавую творчасць, празаічны, дзіцячы, тэатральны і матэматычны фальклор), што фрагментарна вывучаецца на занятках літаратуры, гісторыі, музыкі.

Адрасуецца вучням і студэнтам, настаўнікам і выкладчыкам адукацыйных устаноў, усім, хто цікавіцца народнай творчасцю.

Імпрэза з удзелам аўтараў адбудзецца ў Беларускім прэс-клубе (Мінск, вул. Веры Харужай, 3) 30 мая а 18-й гадзіне.