Фота: БЕЛТА
Фота: БЕЛТА

“Ледніковы перыяд” у адносінах паміж Беларуссю і Швецыяй афіцыйна завяршыўся. Аб гэтым, заявіў журналістам Дзмітрый Мірончык, які назначаны на пасаду пасла Беларусі ў Швецыі, паведамляе БЕЛТА.

“Пасла Беларусі ў Стакгольме не было амаль 6 гадоў. Цяпер жа мы маем магчымасць сказаць, што афіцыйна “ледніковы перыяд” у адносінах паміж Беларуссю і Швецыяй завяршыўся. Цалкам адноўлены міждзяржаўны дыялог. Мы размаўляем па ўсіх тэмах, у тым ліку па тых, па якіх не пагаджаемся. Прайшлі выпрабаванне і вытрымалі яго нашы адносіны ў экалагічнай, гуманітарнай і іншых непалітычных сферах”, – сказаў Дзмітрый Мірончык.

Паводле яго слоў, найбольш ад холаду ў двухбаковых адносінах пацярпелі беларуска-шведскія эканамічныя сувязі. “І менавіта на гэтым я маю намер сканцэнтравацца і працаваць. Двухбаковы тавараабарот значна зменшыўся ў параўнанні з 2012 годам. Але цяпер у беларускіх грамадзян і кампаній ёсць да каго звярнуцца за парадай і падтрымкай у Швецыі, і мы будзем рабіць усё магчымае, каб ім дапамагчы. Менавіта на эканоміку Прэзідэнт даручыў накіраваць у першую чаргу намаганні нашага пасольства”, – адзначыў дыпламат.

Поделиться: