Заля паседжаньняў Сэйму Рэспублікі Польшча commons.wikimedia.org/Katarzyna Czerwińska/CC BY-SA 3.0
Заля паседжаньняў Сэйму Рэспублікі Польшча commons.wikimedia.org/Katarzyna Czerwińska/CC BY-SA 3.0

Распараджэньне ўступае ў сілу ў рамках прынятых Сэймам краіны зьмяненьняў у законы.

У Польшчы аклады чыноўнікаў органаў мясцовага самакіраваньня (у тым ліку войтаў, мэраў гарадоў і іх намесьнікаў) зьнізяцца на 20%. Заўтра, 19 траўня, у сілу ўступаюць адпаведныя законы, паведамляе Польскае радыё.

Распараджэньне ўступае ў сілу ў рамках прынятых Сэймам краіны зьмяненьняў у законы. На 20% зарплаты будуць таксама зьменшаныя дэпутатам, сэнатарам, міністрам і іншым высокапастаўленым чыноўнікам.

Прыняцьцё закону стала вынікам скандалу на польскай палітычнай сцэне. Некалькі тыдняў таму стала вядома, што міністры польскага ўраду атрымалі прэміі ў памеры дзясяткаў тысяч злотых. Кіруючая партыя «Права й справядлівасьць» (ПіС) загадала сваім міністрам аддаць прэміі на дабрачынныя мэты й адначасова прыняла папраўкі ў законы аб зьмяншэньні акладаў.

Апазыцыя й частка грамадзкасьці падвергла крытыцы згаданае рашэньне ПіС, назваўшы яго папулісцкім крокам.

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, дабаўце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя

13 − десять =