Фота: БЕЛТА
Фота: БЕЛТА

Нацыянальны банк Беларусі разгледзіць пытанне аб змяненні стаўкі рэфінансавання 20 чэрвеня, паведаміў сёння намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц на палях XI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Эканамчіны рост Рэспублікі Беларусь: глабалізацыя, інавацыйнасць, устойлівасць».

Адказваючы на пытанне, калі Нацбанк плануе разгледзець пытанне аб змяненні стаўкі рэфінансавання, намеснік старшыні праўлення адзначыў, што цяпер ідзе працэс ацэнкі эканамічных умоў. «На наступным тыдні ў нас пройдзе праўленне, дзе мы пачнём абмяркоўваць бягучы стан эканомікі. Рашэнне наконт стаўкі будзем прымаць 20 чэрвеня з улікам той сітуацыі, якая складваецца ў эканоміцы», — падкрэсліў ён, павемляе БЕЛТА.

Дзмітрый Калечыц таксама пракаменціраваў прагноз па інфляцыі на 2018 год. «Па інфляцыі мы гатовы вытрымліваць прагноз у памеры 6 працэнтаў. Цяпер бачым некаторае ўзмацненне інфляцыйных працэсаў, але з улікам таго інструментарыю і мер, якія мы з урадам прымаем, у нас няма базавых сумненняў, што мы выйдзем на гэты параметр», — сказаў ён.