Вадзіцель застаўся жывы, яго шпіталізавалі.

Сёння на МКАД у раёне перасячэння з праспектам Пераможцаў адбылася сур’ёзная аварыя. Вадзіцелі, якія праязджалі побач, маглі ўбачыць пакручаны аўтамабіль, машыны ДАІ і “хуткай”.

Як паведамілі ў ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска, “Опель” перастройваўся ў іншую паласу і сутыкнуўся з “Фордам”, які рухаўся ў спадарожным накірунку. Пасля гэтага “Опель” вынесла за межы праезнай часткі, і машына ўрэзалася ў асвятляльную мачту. У выніку аўтамабіль практычна сплюшчыла з таго боку, дзе знаходзіўся вадзіцель. На шчасце, той застаўся жывы.

Вядома, што 36-гадовы мужчына, які знаходзіўся за рулём “Опеля”, шпіталізаваны з пераломамі абедзвюх галёнак і чэрапна-мазгавой траўмай.

На кальцавой дарозе “Опель” ледзь не знёс слуп