Фото с сайта Svopi.ru

З 15 траўня 2018 года ў Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва, паведамляе прэс-служба канцэрна «Белнафтахім». Гэта дзявятае падаражэнне бензіну за год.

Рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічыліся на 1 капейку.

Кошт 1 літра бензіну АІ-92 цяпер каштуе 1 рубель 29 капеек, АІ-95 — 1 рубель 37 капеек, АІ-98 — 1 рубель 58 капеек, дызельнае паліва — 1 рубель 37 капеек.

Папярэдняе падаражанне адбылося 12 траўня і таксама склала 1 капейку. Такім чынам, «старыя» кошты пратрымаліся толькі тры дні.

Дарэчы, акурат напярэдадні кіраўнік канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка заявіў, што кошты на паліва будуць расці.