«На «Беларусьфільме» мяне трымалі ў чорным целе»

0
166

Ён нарадзіўся ў 1935 годзе ў Краснаярскім краі ў сям’і перасяленцаў з Беларусі. Свой шлях у кіно распачаў на “Беларусьфільме”, зняўшы 15 мастацкіх фільмаў, сярод якіх экранізацыі беларускай класікі “Альпійская балада” і “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, а таксама стужкі Васіля Шукшына “Каліна красная” і “Печкі-лавачкі”. Яго сумесны з Віктарам Туравым фільм “Праз могілкі” ўвайшоў у сотню найлепшых стужак пра вайну па версіі UNESCO.

Сённяшні госць рубрыкі “Дыялогі” – знакаміты кінааператар Анатоль Забалоцкі.

– Анатоль Дзмітрыевіч, вы больш за дзесяць гадоў працавалі на “Беларусьфільме”. Што ў ваш час уяўляла з сябе кінастудыя?

– На “Беларусьфільм” я прыехаў у 1960 годзе. Прыходжу ў аддзел кадраў, а там мне заяўляюць: “У нас аператараў хапае, вы нам не патрэбны”. Я кажу: “Дык пішыце мне адмову”. А адмову мог падпісаць толькі дырэктар па прозвішчы Кукушкін, але з аблічча – тыповы беларус. Ён неяк дужа сур’ёзна паглядзеў на мяне: “Ніякай адмовы, нам белабрысыя патрэбны”. Я зняў пакойчык на вуліцы Карла Маркса і вырашыў палову заробку траціць на цукеркі і сасіскі. Пасля вайны ж галадуха была, цукру зусім не было. У той час на кінастудыі па-беларуску амаль ніхто не гаварыў – нават Максім Лужанін і Аркадзь Куляшоў. І вось я думаю: іх жа ніхто не прымушаў гаварыць па-руску…

Аднойчы на агучванні фільма я сустрэў Уладзіміра Караткевіча. Мы неяк адразу сышліся, у першы ж дзень знаёмства ён запрасіў мяне да сябе дадому, пазнаёміў з маці. Валодзя быў сапраўдным, а не паказным патрыётам Беларусі. Гэта ад яго я пачуў прыказку, якую ён ставіў эпіграфам да ўсёй гісторыі беларускага народа: “Бяда толькі рáка красіць”. Потым ад мяне тую прыказку пачуў літоўскі рэжысёр Вітаўтас Жалакявічус. Задумаўся. Я кажу: “Глядзі, колькі падтэкстаў!” А ён: “Ага, столькі падтэкстаў – аж няма куды падзецца!”

Чытайце інтэрв’ю цалкам у газеце “Народная Воля” за 15 мая 2018 года

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, дабаўце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя

девять − три =