Фота: Радыё Свабода
Фота: Радыё Свабода

Правал хакейнай зборнай — гэта адлюстраваньне дэградацыі беларускай сацыяльнай мадэлі.

— Цікавая заканамернасьць. Найперш правальваецца тое, што абʼяўляецца дзяржаўным прыярытэтам і чым у ручным рэжыме кіруе сам Лукашэнка, — каментуе Валер Кабалевiч на Радыё Свабода. — Памятаеце, як ён узяўся за дрэваапрацоўку? Колькі было скандалаў, кадравых землятрусаў, нават судовых прысудаў. Дык вось сёньня большасьць дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў — у безнадзейных пазыках.

Тое самае можна сказаць пра хакей. Калі пачалася кампанія будаўніцтва лядовых палацаў у райцэнтрах, дасьведчаныя людзі казалі, што хакей даволі дарагое задавальненьне. Лядовыя палацы каштуюць вельмі шмат, падтрымліваць іх жыцьцядзейнасьць — гэта непасільны цяжар для бюджэту.

Усе лядовыя палацы — непрыбытковыя абʼекты, забіраюць на сваё ўтрыманьне вялікую долю мясцовых грошай. Каб дзіця магло займацца ў хакейнай сэкцыі, патрэбен рыштунак коштам $ 500-1000. Хакей — гэта гульня для багатых краінаў. І дзіўная сытуацыя: хакеістаў у Беларусі многія ня любяць. Іхныя заробкі на тле абядненьня народу раздражняюць людзей.

Але Лукашэнка нікога ня слухаў. І апраўданьнем такіх затрат маглі стаць толькі посьпехі беларускіх хакеістаў на міжнароднай арэне. Аднак гэта ўнутры краіны можна гадамі апавядаць пра выдатныя вынікі ў розных сфэрах. Але жорсткі міжнародны аўдыт у выглядзе чэмпіянату сьвету ў хакеі ўсё паставіў на сваё месца.

3 КАМЕНТАРЫ

  1. А мне нравится хоккей) все что ни делается, делается к лучшему

  2. Я думаю, что после этого чемпионата будет проведена большая работа по исправлению ошибок команды.
    Будем болеть за наших.

  3. Очень люблю наш хокей, у всех бывает и поражегия и победы, думаю что в следующий раз они нас порадуют

Comments are closed.