Фота: TUT.BY
Фота: TUT.BY

«Будзе даклад прэзідэнту краіны непасрэдна на пляцоўцы станцыі. Мы павінны быць абсалютна гатовыя да гэтага», — сказаў Сямашка.

«Трэба да канца 2019-га года ўвесці энергаблок №1 і літаральна праз паўгода, да 1 ліпеня 2020 года, увесці ў прамысловую эксплуатацыю, уключыць у сетку, выйсці на праектную магутнасць энергаблок №2. Гэта тэма галоўная і адзіная ў нас з «Расатамам».

Віцэ-прэм’ер нагадаў, што ўвод АЭС у эксплуатацыю дазволіць знізіць спажыванне прыроднага газу на 5,5 млрд куб м у год да 14,5 млрд. «Гэта мінус 7—10 млн тон выкідаў парніковых газаў», — удакладніў ён.