Фота: president.gov.by
Фота: president.gov.by

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы ў Сочы запрасіў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна восенню наведаць Магілёў, дзе пройдзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае БЕЛТА.

«У нас запланаваны Вышэйшы дзяржсавет. Мы з вамі яшчэ да выбараў (Прэзідэнта Расіі. — Заўвага БЕЛТА) вызначыліся, што ў Мінску яго правядзём, а затым у нас восенню Форум рэгіёнаў у Магілёве. Звычайна мы праводзілі гэты форум на вышэйшым узроўні. Я думаю, знойдзеце час, восенню пабудуеце графік, каб наведаць Магілёў. Для вас гэта новы горад. Беларусы і расіяне дастойна рыхтуюцца, каб правесці форум на высокім узроўні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі выказаў гатоўнасць падрабязна абмеркаваць пытанні, што назбіраліся ў двухбаковых адносінах. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што, калі сёння не ўдасца прыняць якія-небудзь рашэнні, да іх можна будзе вярнуцца ў час маючых адбыцца мерапрыемстваў. У сваю чаргу Уладзімір Пуцін канстатаваў, што супрацоўніцтва паміж краінамі прадаўжае ўмацоўвацца, у тым ліку ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза. «Я рады магчымасці на палях сённяшняга міжнароднага мерапрыемства абмеркаваць і двухбаковыя пытанні», — сказаў ён.