Фота з сайта Ugranow.ru

У Брэсце 17-гадовая дзяўчына выпала з балкона 14-га паверха і загінула.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, 9 мая ў 15.55 у міліцыю паступіла паведамленне, што на асфальце каля пад’езда 14-павярховага жылога дома па вуліцы Інтэрнацыянальнай знойдзена цела дзяўчыны.

Устаноўлена, што яна выпала з агульнага балкона на апошнім паверсе. Дзяўчына жыла ў адным з інтэрнатаў горада.

Паводле звестак, яна была 11-класніцай абласнога ліцэя.

Акалічнасці здарэння ўстанаўлівае Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта.