Фота: Радыё Свабода
Фота: Радыё Свабода

Ніна Жызьнеўская, маці Героя Ўкраіны Міхася Жызьнеўскага, памерла ў шпіталі інвалідаў вайны на 62-м годзе жыцьця, паведаміла Свабодзе ейная дачка Натальля.

Гэта адбылося менш як празь месяц пасьля таго, як пахавалі ейнага мужа, 73-гадовага Міхаіла Жызьнеўскага. Міхаіл Пятровіч раптоўна памёр 8 красавіка, пахаваны побач з сынам у вёсцы Сьцяг Працы, што пад Гомлем.