день труда
1 мая 2018 г. Фота: Вадзім Заміроўскі

На дэманстрацыі 1 мая ў Мінску былі затрыманы пяцёра паплечнікаў Мікалая Статкевіча.

Былі затрыманы Сяргей Спарыш, Валянцін Троцкі і Рыгор Пагарцаў, Андрэй Шыпулін. Яны знаходзяцца пад наглядам міліцыянтаў. Паводле Статкевіча, яшчэ напярэдадні яны абвясцілі, што калі іх прысудзяць да арышту за акцыю на 1 траўня, то яны аб’явяць галадоўку.

«Па дарозе на акцыю быў затрыманы і актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель. Яго пратрымалі некаторы час і адпусцілі, спадзеючыся, што ён не паспее на акцыю», — распавёў Статкевіч “Свабодзе”.

У некаторых з іх былі нацыянальныя сцягі і плакаты з сацыяльнымі лозунгамі — «Дайце народу свабоду і работу», паведамляе nn.by. А вось Сяргей Спарыш прыйшоў з плакатам некарэктнага зместу пра «вусатага пеўня».

Акцыя адбывалася ў Парку Перамогі побач з афіцыйнай дэманстрацыяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, дзе таксама ўдзельнічалі КПБ, БРСМ, Саюз Ветэранаў, а таксама міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Паводле словаў Статкевіча, затрыманыя былі дастаўлены ў Цэнтральны РУУС для высвятлення асобы. Увечары з пастарунку вызвалілі двух чалавек. Андрэя Шыпуліна, Сяргея Спарыша і Валянціна Троцкага пакінулі. Заўтра іх будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну. Таксама, як паведаміў «Свабодзе» Статкевіч, у гэты ж пастарунак даставілі трох анархістаў, затрыманых раней у Кіеўскім скверы на акцыі незалежных прафсаюзаў.