Уладзіслаў Завальнюк
Уладзіслаў Завальнюк, фота belta.by

Мінскі касцёл Святога Сымона і Святой Алены, які гараджане называюць Чырвоным, – адзін з сімвалаў беларускай сталіцы. Збудаваны на сродкі мецэната Эдварда Вайніловіча, асвечаны ў далёкім 1910-м, храм перажыў некалькі войнаў і дзесяцігоддзі ваяўнічага атэізму. Ён пабываў і здымачнай пляцоўкай кінастудыі “Беларусьфільм”, і Домам кіно, дзе ў сярэдзіне 1980-х ладзіліся закрытыя паказы забароненых у савецкай краіне стужак. Касцёл урэшце быў вернуты вернікам, і сёння ў ім шматлюдна не толькі падчас набажэнстваў, але і на розных культурных мерапрыемствах, якія нястомна арганізоўвае ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк.

– Ойча Уладзіслаў, па веравызнанні я праваслаўны, таму бываў у Чырвоным касцёле пераважна на літаратурных сустрэчах з Рыгорам Барадуліным і Нілам Гілевічам. Па-свойму сімвалічна, што праз ваш храм пралягаў і іх апошні зямны шлях… Не кожны святар дазволіць выступаць з амбона паэтам. А чаму вы ішлі на гэта?

– Жывое слова вельмі важнае падчас набажэнстваў. Яно гучыць прыгожа, прыцягальна і змястоўна, згадайма выразы Барадуліна “сонцакрылыя анёлы” ці “ўнебаўзносіцца хвалой”. Таму мы і ладзілі паэтычныя вечарыны, ды і сёння з амбона многія святары чытаюць барадулінскія вершы. На час Вялікага посту нават спецыяльную выбарку з яго твораў зрабілі, чыталі для людзей. Прычым не толькі ў Мінску – у Вушачах, Глыбокім, Браславе, Відзах, Гродне. Тыя вершы закранаюць душу, яны вельмі духоўныя, звернутыя да народа, да Бацькаўшчыны, да маці. У многіх людзей у алтарыку, дзе ружанец і крыжык, ляжаць і вершы Барадуліна, бо многія людзі ўспрымаюць іх як духоўную літаратуру. І Ніла Гілевіча я вельмі паважаў. Сустрэчы з Барадуліным і Гілевічам у касцёле для людзей былі – як паэтычныя пропаведзі. Людзі былі ў захапленні, як стаялі, так і ішлі, каб Барадулін ці Гілевіч падпісалі ім свае кнігі. Не хапала кніг, то неслі свае малітоўнікі на подпіс. Гэта ўражвала.

Поўны тэкст інтэрв’ю чытайце ў газеце “Народная Воля” за 24 красавіка 2018 года

«У атэістычныя змрочныя часы ксёндз Чарняўскі быў як светач»

«Пасека на Чырвоным касцёле – першая гарадская ва ўсёй краіне»

«У алтарнай частцы касцёла былі прыбіральні і курылкі»

«Вера ў Бога і нацыянальная ідэя – гарантыя нашай будучыні»

«На пакіданне Бацькаўшчыны па ўласнай волі я гляджу як на здраду»

Поделиться: