Фото с сайта Википедия
Фото с сайта Википедия

Раніцай 23 красавіка на станцыі «Фрунзенская» Аўтазаводскай лініі жанчына ўпала на рэйкі. Інцыдэнт меў месца ў 8.28, паведамляе на сваёй старонцы ў «Твітэры» Мінскі метрапалітэн, паведамляе БелаПАН.

«Пасажырцы стала кепска, і яна ўпала на першы галоўны шлях. Было знятае напружанне, і супрацоўнікі метрапалітэна вывелі пасажырку праз тарцовую фортку. У 8.33 напружанне было пададзенае і адноўлены рух цягнікоў», — паведамілі ў метрапалітэне.