Віталь Рымашэўскі, фота svaboda.org
Віталь Рымашэўскі, фота svaboda.org

Правацэнтрысцкая кааліцыя беларускай апазіцыі, у якую ўваходзяць Аб’яднаная грамадзянская партыя, рух “За Свабоду” і прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, маюць намер вылучыць на бліжэйшыя прэзідэнцкія выбары адзінага кандыдата. Пра гэта ў размове з “Народнай Воляй” распавёў адзін з ініцыятараў такога кроку – сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі.

– Адразу хачу падкрэсліць: на сённяшні дзень ёсць прынцыповае рашэнне, прынятае суб’ектамі, якія ўваходзяць у правацэнтрысцкую кааліцыю, на будучых прэзідэнцкіх выбарах апазіцыі патрэбны адзіны кандыдат. Кампанію па яго вылучэнні і будуць праводзіць правацэнтрысты. Дэталяў самой працэдуры вылучэння адзінага пакуль няма. Патлумачу чаму. Зараз мы вядзём перамовы з палітычнымі партыямі і структурамі, якія не ўваходзяць у нашу кааліцыю. Мы хочам, каб у выбары адзінага кандыдата ўдзельнічалі ўсе зацікаўленыя сілы, каб потым пазбегнуць абвінавачванняў у тым, што мы нешта вырашылі аднаасобна. Мяркую, што сама працэдура вылучэння адзінага кандыдата будзе зацверджана не раней за восень бягучага года.

– Найноўшая палітычная гісторыя Беларусі паказвае, што часцяком спробы апазіцыі вылучыць адзінага кандыдата разбіваюцца аб амбіцыі апазіцыйных лідараў. У выніку на выбары ідзе некалькі чалавек, якія прадстаўляюць апазіцыю. Не баіцеся, што нешта падобнае будзе і гэтым разам?

– Асабіста я перакананы: беларускай апазіцыі патрэбны адзіны кандыдат. Моцны і пазнавальны. Вялікая колькасць кандыдатаў на выбарах – гэта добра, але ў дэмакратычных краінах. У нас жа, на вялікі жаль, сітуацыя далёкая ад дэмакратычнай. Зразумела, што на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах кандыдатаў будзе шмат. Нейкія з іх будуць “фэйкавыя”, нейкія – падасланы ўладай. Але, калі адказваць на ваша пытанне: я спадзяюся, што дэмакратам удасца дамовіцца пра тое, каб правесці тую палітычную кампанію разам. Адзіным дэмакратычным фронтам…

Чытайце інтэрв’ю цалкам у газеце “Народная Воля” за 20 красавіка 2018 года

1 каментар

  1. Не усіх яшчэ “правацэнтрыстаў” маланкай пабіла. Зноў “выбары”. Вось так і жывем.

Comments are closed.