Фото: prm.md
Фото: prm.md

Аляксандр Лукашэнка ў ходзе візіту ў Малдову 19 красавіка адмовіўся каментаваць сітуацыю вакол «справы Скрыпалёў», паведамляюць малдаўскія СМІ.

«Ну каментаваць – гэта не мая праца. Гэта хутчэй ваша праца. Таму я не стану гэта каментаваць, па-першае. А па-другое, ці шмат вы ведаеце пра Скрыпалёў, аб напружанні паміж Амерыкай і Расіяй? Напэўна так як і я, я крыху больш, вы крыху менш. Наўрад ці мы шмат ведаем і можам разважаць. Глядзіце на рэчы шырэй: цана на нафту вырасла? Вырасла! Далей я не буду працягваць, падумайце », – адказаў ён на пытанне аднаго іх журналістаў, паведамляе “НН” са спасылкай на TUT.BY.

Яго падтрымаў прэзідэнт Малдовы Ігар Дмдон. «Нам трэба думаць пра тое, каб ураджай быў восенню добры. Гэта важней », – сказаў малдаўскі прэзідэнт.

«І вельмі важна, каб цана нафты для Беларусі і Малдовы ішла ўніз, а не ўверх», – дадаў Лукашэнка.