Сяргей Сафар’ян. Фота: pressball.by
Сяргей Сафар’ян. Фота: pressball.by

Сяргей Сафар’ян сыходзіць з пасады першага намесніка старшыні Беларускай федэрацыі футбола. Пра гэта інфармуе сайт pressball.by, які спасылаецца на некалькі неназваных крыніц. Прычыны адстаўкі не паведамляюцца.

Сафар’ян працаваў на пасадзе намесніка старшыні БФФ у 2003-2007 гадах (старшынёй тады быў Генадзь Нявыглас), і з 2011-га, калі федэрацыю ачоліў Сяргей Румас. Яму 56 гадоў.

Адначасова стала вядома, што адну з кіруючых пасад у БФФ зойме дырэктар салігорскага “Шахцёра” Юрый Вяргейчык.