У Мінску стаўкі падатку для кватэраздатчыкаў павялічваюцца ў сярэднім на 6,3%

35
Фота з сайта Gursesintour.com
Фота з сайта Gursesintour.com

14 красавіка набудзе моц рашэнне Мінгарсавета № 28 ад 30 сакавіка аб павышэнні ставак падаходнага падатку пры здачы кватэр унаём. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як паведамлялася, на сесіі Мінгарсавета 30 сакавіка дэпутаты прынялі рашэнне аб павелічэнні ставак падаходнага падатку з фізічных асоб у фіксаваных сумах у дачыненнi да даходаў, атрыманых ад здачы ўнаём (паднаём), арэнду (субарэнду) жылых і нежылых памяшканняў, машына-месцаў і гаражоў, у сярэднім на 6,3%.

Так, з 14 красавіка стаўкі падаходнага падатку ў месяц складуць:

— за жылыя памяшканні (за кожны здадзены жылы пакой), садовыя домікі, дачы для першай эканоміка-планіровачнай зоны — 32,5 рубля (раней — 30,5), для другой — 27 (25,5), трэцяй і чацвёртай — 23 (21,5), пятай — 18,5 (17,5);

— за металічны або драўляны гараж, машына-месца для першай эканоміка-планіровачнай зоны — 10,5 рубля (раней — 10), для другой — 9 (8,5), для трэцяй, чацвёртай і пятай — 6,9 (6, 5);

— за жалезабетонны або цагляны гараж для першай і другой эканоміка-планіровачных зон — 13,5 рубля (раней — 12,8), для трэцяй, чацвёртай і пятай — 12,5 (11,7);

— за іншае нежылое памяшканне за 1 кв. м плошчы для першай і другой эканоміка-планіровачных зон — 5,3 рубля (раней — 5), для трэцяй — 3,5 (3,3), для чацвёртай і пятай — 3 (2,8).

Поделиться ссылкой: