Сем гадоў таму ў менскім метрапалітэне здарылася адна з самых крывавых трагедыяў у сучаснай Беларусі. Да сёння не вядома, хто быў замоўцам тэракту.

Тэракт, за які Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава прысудзілі да смяротнага пакарання, адбыўся на станцыі метро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года. Выбух забраў жыцці 15 асобаў, больш за дзве сотні былі параненыя.

Ужо на другі дзень пасля выбуху кіраўнік Беларусі асабіста паведаміў, што тэракт раскрылі, а ягоныя выканаўцы ўжо ў руках следчых. У сакавіку 2012-га Кавалёва і Канавалава расстралялі.

Апісанне нестыковак у справе і парушэнняў у ходзе следства займае 53 старонкі нагляднай скаргі, якую склаў і накіраваў у Вярхоўны суд адвакат Станіслаў Абразей.

У гэты дзень менчукі ўспамінаюць ахвяраў трагедыі: нясуць кветкі да мемарыялу і праводзяць жалобныя мерапрыемствы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»