Міжнародны чэмпіянат ірландскіх танцаў у Маастрыхце, 5 красавіка 2018 г. Фота з Instagram
Міжнародны чэмпіянат ірландскіх танцаў у Маастрыхце, 5 красавіка 2018 г. Фота з Instagram

5 красавіка на Міжнародным чэмпіянаце ірландскага танца беларускі клуб “Басданс” заняў першае месца ў разнавіднасцях танца «рыл на 4 рукі» і ірландскі кейлі.

Школа ірландскага танца "Басданс", фота з Facebook
Школа ірландскага танца «Басданс», фота з Facebook

Міжнародны чэмпіянат ірландскага танца сёлета праходзіць у галандскім горадзе Маастрыхт. На спаборніцтве прадстаўлены каманды з 30 краін свету. Беларусь прадстаўляюць некалькі клубаў ірландскіх танцаў – “Басданс”, “Глорыя”, “Фенікс”.

“Басданс” занялі першае месца па танцах кейлі і four-hand reel (старэйшыя танцоры ад 30), другое месца па сэт-танцах. Таксама беларусы занялі 3-яе месца ў танцах four-hand reel у малодшай катэгорыі (да 12 гадоў).

Міжнародны чэмпіянат ірландскіх танцаў у Маастрыхце, 5 красавіка 2018 г. Фота з Facebook
Міжнародны чэмпіянат ірландскіх танцаў у Маастрыхце, 5 красавіка 2018 г. Фота з Facebook
Беларускія танцоркі бяруць прызы на Міжнародным чэмпіянаце ірландскага танца
Міжнародны чэмпіянат ірландскіх танцаў у Маастрыхце, 5 красавіка 2018 г. Фота з Facebook

Разнавіднасць танца рыл (reel) узнікла ў Шатландыі ў другой палове 18-га стагоддзя. Танчаць яго ў жосткім або мяккім абутку. Сэт-танцы – сацыяльныя танцы, дзе танчаць парнымі групамі колькасцю ад 4 да 16 чалавек, узніклі ў Ірландыі ў 18-ым стагоддзі як адаптацыя французскіх кадрыляў. Кейлі (ceili) – групавыя ірландскія танцы, заснаваныя на даволі невялікай колькасці базавых крокаў (стэпаў). Для кейлі ўласцівы складаныя перастаноўкі танцавальных пар і шарэнгаў унутры сэта. Гэта вельмі прыгожа.

Чэмпіянат праводзіцца Міжнароднай асацыяцыяй ірландскіх танцаў (WIDA) – гэта некамерцыйная арганізацыя паўстала ў 2004 годзе з мэтай папулярызацыі ірландскіх танцаў. Каманды яшчэ ў Галандыі, спаборніцтвы працягваюцца.

Gepostet von World Irish Dance Association (WIDA) am Donnerstag, 5. April 2018