Фота з сайта euroradio.fm
Фота з сайта euroradio.fm

Да 1 чэрвеня Генпракуратура разам з Саўмінам, Вярхоўным судом і Адміністрацыяй прэзідэнта мусяць падрыхтаваць прапановы пра больш жорсткія пакаранні за правапарушэнні, учыненыя ў нецвярозым стане. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета бяспекі ад 4 красавіка №2, афіцыйна апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастанова размяркоўвае задачы паміж рознымі дзяржаўнымі органамі. Урад разам з іншымі ведамствамі распрацуе комплекс дадатковых мер па зніжэнні ўзроўню алкагалізацыі насельніцтва, прапаганду здаровага ладу жыцця, больш жорсткай адказнасці за распаўсюд у інтэрнэце забароненай інфармацыі.

Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі разам з Адміністрацыяй прэзідэнта вывучаць ўмовы ў лячэбна-працоўных прафілакторыях. МУС падрыхтуе прапановы, накіраваныя на ранняе высвятленне фактаў сямейных праблем, спыненне гвалту ў дачыненні да дзяцей.

Узмацніць адказнасць за правапарушэнні, учыненыя ў нецвярозым стане, запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі ў лютым.