Фота з сайта mst.by

На 57-м годзе жыцця памёр двухразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы (1988, 1992), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі Аляксандр Курловіч, паведаміла прэс-служба Мінспорту.

Ураджэнец горада Гродна быў чатырохразовым чэмпіёнам свету (1987, 1989, 1991, 1994), двухразовым чэмпіёнам Еўропы (1989, 1990), уладальнікам Кубка свету, 12 разоў устанаўліваў рэкорды планеты. Быў членам выканкамаў Еўрапейскай і Міжнароднай федэрацый цяжкай атлетыкі.

Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”. Узначальваў прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Гродзенскай вобласці.