Дзмітрый Калечыц, Дзмітрый Лапко і Аляксандр Шаўко прызначаныя на пасады членаў праўлення Нацыянальнага банка з наступным узгадненнем іх прызначэння з Саветам Рэспублікі. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 красавіка.

Паводле звестак БелаПАН, гэтым указам Дзмітрый Калечыц і Дзмітрый Лапко, па сутнасці, пераназначаныя ў склад праўлення Нацбанка на новыя тэрміны.

Новым членам праўлення стаў Аляксандр Шаўко — начальнік галоўнага ўпраўлення персаналу Нацбанка. З улікам гэтага прызначэння ў складзе праўлення галоўнага банка краіны цяпер будзе дзевяць чалавек.

Нагадаем, некалькі месяцаў таму са сваёй пасады сышоў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны. Указам прэзідэнта 29 студзеня ён быў вызвалены ад пасады па пагадненні бакоў, а таксама выведзены са складу праўлення Нацбанка.