Алесь Талстыка, фота з Facebook
Алесь Талстыка, фота з Facebook

3 красавіка ў 14.00 ля пад’езда свайго дома быў затрыманы актывіст Алесь Таўстыка, паведамляе сайт spring96.org.

Нагадаем, што ўчора група актывістаў правяла пікет каля Дома ўраду, агітуючы за адмену заканадаўства ў сферы абароту лёгкіх наркотыкаў. Акцыя была прымеркавана да адкрыцця вясновай сесіі парламента. Сваім пікетам актывісты прыцягваюць увагу да руху “Маці 328”, якія лічаць заканадаўства ў гэтай сферы занадта суровым.

Каля 16.00 Алесь Таўстыка выйшаў на сувязь і паведаміў, што знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна.

Дакладныя прычыны затрымання Талстыкі пакуль не вядомы, аднак гэта можа быць звязана з яго ўдзелам у мірнай акцыі за дэкрыміналізацыю малых колькасцяў кантраляваных рэчываў, якая адбылася ў Мінску за дзень да гэтага.

Таксама іншы актывіст, які прымаў удзел у дадзенай акцыі, Вячаслаў Касінераў паведаміў што з 11 ранку ля пад’езда яго дома стаяў сіні бус, а яму ў дзверы перыядычна звоняць супрацоўнікамі міліцыі.

Пасля 16.00 Вячаслаў Касінераў і яго жонка Марына выйшлі з дому, каб забраць дачку Вячаслава з дзіцячага саду. На зваротным шляху яго затрымалі два супрацоўнікі АМАП і адзін у цывільным. Вядома, што яго павезлі ў Маскоўскі РУУС.

Акрамя таго сябры не могуць датэлефанавацца да актывіста Пятра Маркелава, які таксама ўдзельнічаў ва ўзгаданай акцыі. Пасля трох гадзін дня ён мусіў прыехаць на запланаваную сустрэчу, аднак так і не з’явіўся на ёй.