Пікет за дэкрыміналізацыю лёгкіх наркотыкаў. Фота назіральнікаў за акцыяй.
Пікет за дэкрыміналізацыю лёгкіх наркотыкаў. Фота назіральнікаў за акцыяй.

2 сакавіка ўдзельнікі грамадскай кампаніі Legalize Belarus правялі пікет каля Дома ўраду на плошчы Незалежнасці. Пікет прымеркаваны да пачатку вясновай сесіі парламента. Актывісты патрабавалі дэкрыміналізацыі ўжывання малых колькасьцяў наркатычных рэчываў.

Актывісты накіравалі ў Палату прадстаўнікоў зварот, дзе нагадалі пра запатрабаванасьць рэформы артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу і папрасілі запрашаць на паседжанні, на якіх будуць разглядацца пытанні, датычныя кантраляваных рэчываў.

Анлайн-петыцыя за дэкрыміналізацыю сабрала ўжо больш за 1400 подпісаў. Таксама актывісты паведамляюць, што было сабрана больш за 600 подпісаў на папяровых носьбітах.

У петыцыі прапануецца ўвесці тэрмін малой колькасьці для кожнага кантраляванага рэчыва і адмяніць крымінальную адказнасьць за зварот кантраляваных рэчываў у малых колькасьцях.

Па звестках руху “Маці 328” на сённяшні дзень каля 15 тысяч чалавек адбываюць пакаранні ў месцах пазбаўлення волі паводле артыкула 328.

Пра неабходнасць рэфармавання заканадаўства ў сферы нарказлачыннасці нядаўна заявіла Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Наталля Гуйвік: “У 2014 годзе я была адной з дэпутатаў, хто галасаваў за ўзмацненне заканадаўства ў дачыненні да нарказлачыннасці. Аднак за нядаўні час маё меркаванне па гэтым пытанні істотна змянілася. Прыходзіцца канстатаваць, што, нягледзячы на ​​ўсе намаганні, распаўсюджанасць наркаманіі і нарказлачыннасці ў Беларусі, зыходзячы з колькасці асуджаных па артыкуле 328 КК, па-ранейшаму высокая.

І, як мне здаецца, такі стан ёсць вынікам не зусім правільнай правапрымяняльнай практыкі пры кваліфікацыі злачынстваў па гэтай катэгорыі крымінальных спраў.”

На працягу паўгода камісія вывучала скаргі асуджаных паводле артыкула 328. “Па гэтых справах, як правіла, праходзяць падлеткі або моладзь, якіх выяўляюць праз сетку інфарматараў (наркаманаў з вялікім стажам). /…/ Большасці з іх прызначана пакаранне асобам, якія ажыццявілі аднаразовую перадачу наркатычнага сродку “з рук у рукі”. Прычым ва ўсіх дакументах – як пад капірку фразы: “У неўсталяваным месцы, у неўсталяваны час …”. Груба кажучы, адзін спажывец “пачаставаў” іншага – і атрымаў тэрмін за збыт. А гэта – ад 5 да 8 гадоў пазбаўлення волі. Сабраліся кампаніяй папаліць – могуць атрымаць ад 8 да 15 гадоў, таму як – “злачынства, здзейсненае групай асобаў”. У той жа час па-сапраўднаму рэзанансных з пункту гледжання небяспекі для грамадства крымінальных спраў накшталт “Справы семнаццаці” – адзінкі,” – адзначыла Наталля Гуйвік.

Паводле інфармацыі старшыні камісіі, на 1 студзеня 2018 года ў месцах пазбаўлення волі за злачынствы, звязаныя з абаротам наркатычных сродкаў, знаходзілася каля 6000 асуджаных, многія з якіх – моладзь з першай судзімасцю.

Яшчэ па тэме:

“Большасць з нас была ў еўрапейскіх краінах і ўжывала марыхуану”. Пра Legalize Belarus

Поделиться ссылкой: