Дар'я Домрачава
Дар'я Домрачава

Дар’я Домрачава заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам у апошні дзень заключнага этапу Кубка свету па біятлоне ў Цюмені (Расія).

Дыстанцыю 12,5 км спартсменка пераадолела за 35 хвілін 27,4 секунды з адным штрафным кругам (0+0+1+0).

На другім месцы Паўліна Фіялкава са Славакіі (1,8; 1+0+0+0), на трэцім — францужанка Анаіс Шэвалье (6,6; без промахаў).

Надзея Скардзіна паказала 16-ты вынік (50,1; 0+0+1+0), Ірына Крыўко — 24-ты (+1.36,1; 1+0+1+0) сярод 30 удзельніц.

У агульным заліку Кубка свету Домрачава заняла трэцяе месца (804 ачкі), прапусціўшы фінку Кайсу Мякярайнен (822) і Анастасію Кузьміну са Славакіі (819). Скардзіна на 18-м месцы (396), Крыўко —- на 20-м (383), Дзінара Алімбекава — на 74-м (24), Надзея Пісарава — на 80-м (18), Дар’я Юркевіч — на 93-м (5).

Домрачава выйграла Вялікі Хрустальны глобус у 2015 годзе. У сезоне-2016/2017 яна заняла 24-е месца ў агульным заліку.