Фота: БелаПАН
Фота: БелаПАН

Лідэра Беларускага нацыянальнага кангрэсу затрымалі ў Менску 25 сакавіка, сьцьвярджае ў Telegram-канале «Тунеядцы Беларуси» сусед палітыка. Тэлефоны Міколы Статкевіча і ягонай жонкі Марыны Адамовіч не адказваюць, перадае Радыё Свабода.

Мікола Статкевіч быў ініцыятарам правядзеньня шэсьця 25 сакавіка ў Менску. Заяўку ягоных паплечнікаў адхілілі, шасьцёрых затрымалі напярэдадні. Цяпер у Беларусі працягваюцца прэвэнтыўныя затрыманьні.

Пры гэтым канцэрт у Менску і шэраг імпрэзаў дазволеныя практычна па ўсёй Беларусі.