Фота: Радыё Свабода
Фота: Радыё Свабода

У Мінску 23 сакавіка міліцыя затрымала апазіцыйнага актывіста каардынатара кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Яўгена Афнагеля, паведамляе Беларускі нацыянальны кангрэс у “Фэйсбуку”. Згодна з наяўнай інфармацыяй, ён быў затрыманы, калі выходзіў з дому.

21 сакавіка ў Мінску затрымалі апазіцыйных палітыкаў Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка і Максіма Вінярскага — прыхільнікаў правядзення 25 сакавіка шэсця, забароненага Мінгарвыканкамам. Усе яны знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС на Акрэсціна.

20 сакавіка на сустрэчы з творчай моладдзю Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не супраць дэманстрацый і вулічных шэсцяў. Аднак, дадаў ён, ні да чаго добрага яны не прыводзяць. “Не патрэбныя нам сёння гэтыя дэманстрацыі, вулічныя шэсці. Не таму, што я іх баюся. Пройдуць па вуліцы, па Мінску, ну загадзяць гэты горад — перажывем. Але адзін раз, другі, трэці раз, а потым будзе, як 20 гадоў таму”, — сказаў Лукашэнка.