Фота: mchs.gov.by
Фота: mchs.gov.by

У вёсцы Станькава пад Мінскам, дзе днём 23 сакавіка пры выбуху абрынулася частка будынка, пацярпелі два чалавекі, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

23 сакавіка ў 15.53 у МНС ад відавочцы паступіла паведамленне аб выбуху і абрушэнні часткі (12х25 м) аднапавярховага цаглянага будынка (25х50 м, Г-падобнай формы) на тэрыторыі былой ваеннай часткі ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

«У выніку абвальвання элементамі будаўнічых канструкцый траўмаваныя два чалавекі, якія дастаўленыя ў бальніцу, дыягназы ўдакладняюцца», — паведамляе МНС.

Паводле першапачатковай інфармацыі, пацярпеў прахожы — мужчына 1988 года нараджэння. З папярэднім дыягназам «пералом галёнкі» ён быў дастаўлены ў Дзяржынскую раённую бальніцу.

На месцы вядуцца пошукава-выратавальныя работы, працуе кіналагічная служба Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС. Прычына здарэння высвятляецца.