Так званая “лечкамісія”стала ўстановай для вузкага кола пацыентаў?

Пра тое, як падзялілі пацыентаў лечкамісіі, расказвае народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

— Сітуацыя, на мой погляд прыкрая і непрыгожая, – уздыхае Зінаіда Аляксандраўна. – Многія мае калегі вельмі балюча яе перажываюць. Яшчэ калі толькі пайшлі чуткі, што народных артыстаў, знакамітых вучоных, вытворцаў не перавядуць у Ждановічы, мая сяброўка, таксама народная артыстка Беларусі, пайшла даведацца, няўжо гэта прўда. “Так, – патлумачылі ёй у рэгістратуры. – Артысты, мастакі ў Ждановічы не паедуць, там будзе абслугоўвацца эліта і Героі Савецкага Саюза”. Атрымліваецца, што ў нашай краіне заслужаныя і народныя артысты, паэты – гэта не эліта?..

Поўны тэкст артыкула Марыі Эйсмант чытайце ў газеце «Народная Воля» за 23 сакавіка 2018 года