Фота з сайта news.ykt.ru
Фота з сайта news.ykt.ru

Бюджэт Расіі недаатрымлівае 140 млрд расійскіх рублёў (каля 2,4 млрд долараў) з-за паставак Беларусі нафты на льготных умовах, заявіў дырэктар дэпартамента падатковай і мытнай палітыкі Мінфіна Расіі Аляксей Сазанаў.

Ацэнка ведамства заснаваная на тым, што Беларусі РФ прадае нафту бяспошлінна і па цэнах ніжэйшых за рыначныя, адзначае расійская газета “Ведамасці”.

Паводле інфармацыі БелаПАН, у 2017 годзе Беларусь купляла нафту ў Расіі па цане 80% рыначнай. “У 2018 годзе аналагічныя ўмовы набыцця нафты захаваюцца”, — сказаў прадстаўнік нафтаперапрацоўчай галіны.

Аднак Расія, нагадаў ён, рэалізуе падатковы манеўр, які ў будучыні прывядзе да таго, што Беларусі давядзецца купляць нафту па сусветных (рыначных) цэнах.

Падатковы манеўр, які пачаўся яшчэ ў 2015 годзе, прадугледжвае павелічэнне падатку на здабычу карысных выкапняў і памяншэнне экспартных пошлін на нафту.

“У выніку рэалізацыі падатковай рэформы ў нафтавай галіне Расіі памер экспартнай пошліны, які застаецца ў распараджэнні Беларусі, будзе паступова змяншацца на фоне адначасовага росту імпартных цэн на расійскую нафту, што будзе прыводзіць да пагаршэння энергабалансу Беларусі незалежна ад дынамікі цэн на нафту на сусветным рынку”, — лічаць эксперты Еўразійскага банка развіцця