Дазвол га масавае мерапрыемства
Дазвол га масавае мерапрыемства

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў арганізацыю і правядзенне 25 сакавіка ўрачыстага канцэрта-мітынгу ў Гродне. Месцам святкавання стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі стане Каложскі парк. Пра гэта 13 сакавіка паведамілі прадстаўнікі створанага грамадскімі арганізацыямі і палітычнымі партыямі арганізацыйнага камітэта Вадзім Саранчукоў, Дзмітрый Бандарчук і Андрэй Несцяровіч.

Дазволілі! У Гродне 25 сакавіка таксама будзе Свята!
Прэс-канферэнцыя аб правядзенні Дня Волі ў Гародні

Гарадскія ўлады бяруць на сябе забеспячэнне аховы і медыцынскага абслугоўвання. За арганізатарамі застаюцца тэхнічныя пытанні, арганізацыя і правядзенне святочнай праграмы і прыбірання тэрыторыі. Плануецца, што мерапрыемства будзе цікава і малому бізнэсу. Будуць арганізаваныя і пляцоўкі харчавання.

На сённяшні дзен пра свой удзел у святочным канцэрце музыка Андрусь Такінданг і гурт HandMadE. Андрэй Несцяровіч, уладальнік этнакрамы “Цудоўня” таксама паведаміў: “Яшчэ вядуцца перамовы з гуртом “Разбітае сэрца пацана” і “BN”. І цалкам верагодна, што будуць і адныя і другія”.

Вадзім Саранчукоў адзначыў: “Гэтую падзею неабходна святкаваць максімальна шырока, максімальна адкрыта і з максімальным удзелам людзей. Неабходна святкаваць не ў фармаце нейкага звычайнага традыцыйнага пратэсту, ці палітычнага мітынга. Мы вырашылі, што ў гэтым годзе мы зробім усё належнае, каб у нашым горадзе адбылося сапраўднае свята”.

Дакумент
Дакумент
Дакумент
Дакумент

Дазвол на святкаванне Дня волі ад гарадскіх уладаў мясцовыя грамадскія актывісты атрымоўваюць ужо другі год запар. Цяпер святочным мерапрыемствам папярэднічае цэлая кампанія, у межах якой 23 сакавіка пройдзе літаратурная вечарына, а 24 сакавіка традыцыйная дыктоўка.

Збор удзельнікаў святкавання 25 сакавіка прызначаны з 13 да 14 гадзін. А мітынг і канцэрт пройдуць з 14 да 17 гадзін.