Фота з сайта Belta.by
Фота з сайта Belta.by

Спявак Аляксандр Саладуха заявіў, што гатовы выступіць на святочным канцэрце з нагоды 100-годдзя БНР, які плануецца 25 сакавіка на пляцоўцы каля опернага тэатра.

„Я нядаўна даведаўся пра гэта, удакладню ў міліцыі, ці дазволенае гэта мерапрыемства. Калі так, то можна працаваць”, — сказаў артыст. Пры гэтым Саладуха ўдакладніў, што ў выпадку выступу ён будзе спяваць па-расейску.

Інфармацыя пра тое, што на канцэрт, магчыма, будзе запрошаны Аляксандр Саладуха, з’явілася раніцай 6 сакавіка ў сацсетках. Арганізатары святкаванняў казаць пра гэта пакуль адмаўляюцца.

Канцэрт і мітынг ля будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета 25 сакавіка дазволены Менгарвыканкамам. Плануецца, што святочныя мерапрыемствы пройдуць з 14 ды 19 гадзін.