Сёння ў Мінску пачала працаваць Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.

У беларускую сталіцу завіталі госці з 32 краін. Азербайджан, Арменія, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Ізраіль, Латвія, Літва, Малдова, Пакістан… Ганаровы госць сёлетняга кніжнага свята — Сербія.

Дарэчы, пры жаданні можна набыць шмат цікавых кніг на беларускай мове. Кірмаш будзе праходзіць у Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» з 28 лютага па 4 сакавіка.

“Заходзьце! Знойдзеце кнігі на любы густ”, — так сустракаюць гасцей арганізатары выставы.

Да слова, цэны тут даволі ліберальныя…

Фота аўтара.