У чацвёртым квартале 2017 года доля грамадзян Беларусі з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму склала 5,9%, як і ў трэцім квартале, сведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі.

Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 жніўня па 31 кастрычніка складаў 197,57, з 1 лістапада 2017 года па 31 студзеня 2018-га — 197,81 рубля.

Менш за 150 рублёў сярэднедушавых наяўных рэсурсаў у месяц у чацвёртым квартале мінулага года мелі 1,3% насельніцтва (у папярэднім квартале — 1,5%), ад 150,1 да 200 рублёў — 3,8% (5,4%), ад 200,1 да 250 — 8,5% (8,8%), ад 250,1 да 300 — 12,4% (12,1%), ад 300,1 да 350 — 13,4% (14%) , ад 350,1 да 400 — 12,1% (11,7%), ад 400,1 да 500 — 19,7% (18,7%), ад 500,1 да 600 — 11,4% (10,9%), больш за 600 рублёў — 17,4% (16,9%).

У структуры спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак доля выдаткаў на харчаванне склала 38,9% (у чацвёртым квартале 2016 года — 41,3%), алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы — 3,2% (3,3%); на куплю нехарчовых тавараў — 34% (32,8%), у тым ліку адзення, абутку — 8,9% (8,9%), прадметаў асабістага карыстання — 2,6% (2,6%), прадметаў хатняга ўжытку, бытавой тэхнікі — 4,4% (4,3%); на аплату паслуг — 23,9% (22,6%), у тым ліку ЖКП — 7,3% (7,4%), медыцынскіх і санаторна-аздараўленчых — 1,4% (1,1%), адукацыі — 1,5% (1,3%), устаноў культуры, спорту, турыстычных і экскурсійных — 1,7% (1,7%), грамадскага транспарту — 2,2% (2%), сувязі — 4,9% (4,9%).

Паводле дадзеных статыстыкі, у чацвёртым квартале 2017 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года знізілася спажыванне: садавіны і ягад — з 5,9 да 5,8 кг у месяц у разліку на члена хатняй гаспадаркі; хлеба і хлебапрадуктаў — з 7,2 да 6,8 кг; малака і малочных прадуктаў — з 22,3 да 21,9 кг; бульбы — з 5,5 да 5,4 кг; рыбы і рыбапрадуктаў — з 1,3 да 1,2 кг.

Не змянілася спажыванне цукру і кандытарскіх вырабаў — 2,2 кг у месяц; гародніны і бахчавых — 7 кг; мяса і мясных прадуктаў — 6,3 кг.

Павялічылася спажыванне: алею, маргарыну і тлушчаў — з 0,8 да 0,9 кг; яек — з 17 да 18 штук на чалавека.