Ордэн Скарыны на экспарт

134

Летась у Полацку з’явіўся хіба самы арыгінальны помнік Францішку Скарыну. На прыватнай сядзібе, гаспадары якой, відаць, не ў захапленні ад тых аднатыпных помнікаў першадрукару, што стаяць у Мінску, Празе, Лідзе, Калінінградзе і тым жа Полацку. Скарына ў поўны рост з кнігай у руцэ…

Полацкі пісьменнік Алесь Аркуш з сябрамі вырашыў уславіць імя славутага земляка з дапамогай… сонца. У вялікім металічным лісце было выразана слова Скарына, ліст той пасля адпаведных астранамічных вымярэнняў усталявалі такім чынам, што сонца, праходзячы праз літары-адтуліны, выпісвае імя Францішка промнямі на сцяне! Задума, што і казаць, крэатыўная і ў асветніцкім духу Скарыны, асабліва калі ўлічыць, што “сонца маладзіковае” – адзін з яго сімвалічных знакаў.

Дык тое ў Полацку, які летась быў афіцыйна прызнаны “калыскай беларускай дзяржаўнасці” – з усталяваннем адпаведнага, пад дзяржаўныя фанфары, помніка на беразе Дзвіны. Здавалася б, сталіца павінна дзейнічаць у суладнасці з “калыскай”, ды нешта не атрымліваецца….

Калонку Міхася Скоблы чытайце ў газеце “Народная Воля” за 27 лютага 2018 года