Андрусь Горват, фота Радыё Свабода
Андрусь Горват, фота Радыё Свабода

На XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе можна будзе набыць кнігу Андруся Горвата “Радзіва Прудок” і атрымаць аўтограф аўтара.

“Міністр інфармацыі даў дабро, выдавецтва «Тэхналогія» выдзеліла месца на стэндзе, «Акадэмкніга» наскрэбла трохі радзіваў. Можна будзе купіць і падпісаць кнігу”, — распавёў Горват у сацыяльных сетках.

Сустрэча з пісьменнікам абдудзецца 2 сакавіка (13:00-15:00).

XXV Мінская міжнародная кніжная выстава адчыняецца 28 лютага ў “БелЭкспа” і зачынецца 4 сакавіка.

Кніга «Радзіва Прудок» заснавана на Фэйсбук-замалёўках Андруся Горвата. Тры гады таму журналіст прамяняў беларускую сталіцу на Прудок, што на Гомельшчыне, дзе жыў яго дзед. Штодзённыя клопаты беларускага Палесся, адлюстраваныя праз своеасаблівы светагляд пісьменніка-інтраверта і аздобленыя мясцовай гутарковай мовай, палюбіліся анлайн-публіцы. «Радзіва» выдавалася праз «Талаку», дадрукоўвалася тройчы і распаўсюджвалася ў Купалаўскім тэатры, дзе аўтар калісьці меў гонар падпрацоўваць дворнікам.