Уладзімір Макей,
Уладзімір Макей, фота rus.azattyq.org

Амбасада ЗША зрабіла заяву па выніках мясцовых выбараў у Беларусі“Народная Воля” прыводзіць яе тэкст цалкам.

“Злучаныя Штаты з занепакоенасцю адзначаюць характар правядзення мясцовых выбараў у Рэспубліцы Беларусь 13-18 лютага 2018 года. Нягледзячы на некаторыя невялікія паляпшэнні ў элементах працэсу рэгістрацыі кандыдатаў і вядзення агітацыі, у цэлым выбары не адпавядалі міжнародным абавязацельствам Беларусі па правядзенні свабодных і справядлівых выбараў.

Мы шкадуем аб адсутнасці істотных зменаў у выбарчым працэсе ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) і Венецыянскай камісіі Савета Еўропы. На жаль, у дачыненні да мясцовых выбараў засталіся сур’ёзныя пытанні адносна сумленнасці працэсу датэрміновага галасавання, выкарыстаных метадаў стымулявання выбаршчыкаў да галасавання, непразрыстасці падліку і звядзення галасоў, фарміравання выбарчых камісій на неплюралістычнай аснове, абмежавальнага характару інфармацыйнага асяроддзя і заканадаўства.

І ў Мінску, і ў Вашынгтоне мы заклікалі беларускія ўлады да сур’ёзнай рэформы выбарчага заканадаўства і выбарчых працэдур у адпаведнасці з рэкамендацыямі БДІПЧ АБСЕ і Венецыянскай камісіі Савета Еўропы. Мы працягваем заклікаць беларускія ўлады правесці гэтыя рэформы як мага хутчэй, каб Беларусь змагла выканаць свае міжнародныя абавязацельствы ў перыяд да наступных выбараў.

Пашырэнне дэмакратычных свабод, у тым ліку выбарчага працэсу, узмацняе незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, у падтрымку якіх у поўнай меры выступаюць Злучаныя Штаты. Далейшыя станоўчыя крокі з боку Беларусі ў сферы фундаментальных свабод застаюцца важным кампанентам для ўмацавання двухбаковых адносін”.

Цікава, якая будзе рэакцыя на гэтую заяву з боку беларускага МЗС? Можа, Уладзімір Макей паабяцае амерыканцам, нарэшце, рэформу беларускага выбарчага заканадаўства?