“Пазычаеце тысячу рублёў – вяртаеце дзве…”

277

Карэспандэнт “Народнай Волі” вырашыў перахапіць тысячу рублёў па рэкламнай аб’яве.

Гадоў пяць таму па ўсёй краіне распладзілася фірмы, якія абяцалі “хуткія грошы да зарплаты”. Працэс крэдытавання быў даволі просты – патрэбны быў толькі чалавек і яго пашпарт. Пра гадавыя працэнтныя стаўкі інфармацыя акуратна ўтойвалася, хаця насамрэч лічбы былі проста фантастычныя – людзям давалі мікракрэдыты пад 700 працэнтаў! У той жа час, калі чалавек “перахопліваў” 10–20 рублёў на 5–10 дзён, то пераплата яму падавалася не такой і вялікай. Але, як кажуць, курачка па зернейку збірае, таму агульны прыбытак “мікрафінансавых арганізацый” быў унушальны.

З 1 студзеня 2015 года, калі ўступіў у сілу прэзідэнцкі Указ №325, сітуацыя змянілася. Дакумент быў выдадзены “ў мэтах выключэння нядобрасумленнай дзейнасці юрыдычных асоб у сферы прыцягнення сродкаў грамадзян і прадастаўлення ім пазык, спынення злоўжыванняў у гэтай сферы, удасканалення парадку ажыццяўлення дзейнасці па рэгулярным прыцягненні і прадастаўленні пазык”. Пасля гэтага многія “мікрабанкі” зніклі, бо, згодна з вышэйзгаданым дакументам, выдаваць мікрапазыкі могуць толькі тыя арганізацыі, якія знаходзяцца ў рэестры Нацбанка. Каб арганізацыю туды ўключылі, патрэбны пакет дакументаў і ў дадатак прад’яўляюцца некаторыя патрабаванні да прафесійнай кваліфікацыі кіраўнікоў.

Тым часам заўважана: беларускія прадпрымальнікі прызвычаіліся выжываць у любых умовах. Таму і сёння ў інтэрнэце і на слупах па-ранейшаму можна ўбачыць рэкламныя аб’явы – “Грошы ў доўг”. Вось, напрыклад, якімі перавагамі заваблівае кліентаў адна фірма па прадастаўленні такіх фінансавых паслуг: “Пазыка без даведкі аб прыбытку. Выдаём пазыку з дрэннай крэдытнай гісторыяй. Да 6 тысяч рублёў”.

Я вырашаю патэлефанаваць па рэкламнай аб’яве, якую заўважыў на адным з прыпынкаў транспарту, і прадставіцца патэнцыяльным кліентам. Легенда такая: мне патрэбна пазычыць на год 1000 рублёў…

Чытайце матэрыял Алеся Сівага ў газеце “Народная Воля” за 23 лютага 2018 года